Працягваецца Тыдзень роднай мовы мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова”

Працягваецца Тыдзень роднай мовы мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова”. Сярод навучэнцаў першага курса праўшоў конкурс творчых работ “За што я люблю родную зямлю”. У конкурсе прынялі ўдзе 26 юнакоў і дзяўчат. Кожны з удзельнікаў пастараўся выказаць свае пачуцці да роднай зямлі, да зямлі,  на якой нарадзіліся і выраслі бацькі. Кожны пастараўся апісаць дарагія сэрцу мясціны. Лепшыя работы прадставілі навучэнцы вучэбнай группы ПП-123 Бернат Вераніка, Стралкоўская Кацярына, Шчуроўская Вераніка.