Iнтэлектуальны турнір “Бацькаўшчына светлая мая”

У інтэлектуальным турніры “Бацькаўшчына светлая мая” прынялі ўдзел 2 каманды  навучэнцаў групы ЭК-122 “Валошкі” і “Краязнаўцы”. Падчас турніра юнакі ўспомнілі імёны пісьменнікаў-юбіляраў, беларускія святы і народныя традыцыі, назвы прадметаў беларускага побыту, беларускія стравы. Перамогу атрымала каманда “Валошкі”.  А ў  вучэбнай групе ПП-123 сення прайшло інтэлектуальнае спаборніцтва “Таямніцы роднай мовы”. Навучэнцы з задавальненнем прынялі ў ім удзел і паказалі свае веды па творчасці беларускіх пісьменнікаў, міфалогіі, этнаграфіі, фальклору, паспрабалі сябе ў ролі перакладчыкаў. Лепшымі сталі навучэнцы Даніленка Раман, Алексенка Павел, Алісевіч Марыя.

Фота Цімафейчык Ю.А., майстра вытворчага навучання