Мітынг-рэквіем “Вогненны след маёй Памяці”, прысвечаны 81-ай гадавіне Хатынскай трагедыі і генацыду беларускага народа

– Мінулае ніколі не праходзіць бясследна. Асабліва, калі гэта мінулае – вайна. Вайна, якая страшэннай віхурай пранеслася па нашай зямлі, разбураючы і знішчаючы ўсё, што стваралася з вялікай любоўю і стараннасцю, – зазначылі вядучыя мітынгу Дар’я Кавалёва і Людміла Барахоўская. – 81 год таму, 22 сакавіка 1943 года, атрад карнікаў акружыў вёску, што мірна стаяла ў нізіне паміж пясчаных пагоркаў, у асяроддзі задуменнага бору. Уcix  жыxapoў – жaнчын, cтapыx i дзяцeй – caгнaлi ў xлeў i пaдпaлiлi. 149 чaлaвeк, cяpoд якix 76 дзяцeй, нaвeчнa ляглi ў aднy бpaцкyю мaгiлy.

Падчас мітынгу-рэквіему “Вогненны след маёй Памяці”, які адбыўся каля  памятнага знака на месцы лагера ваеннапалонных 1941 – 1943 гадоў, успамінаючы Хатынь, вядучыя прыгадалі вёскі Смаргоншчыны, якія былі знішчаны часткова ці поўнасцю з жыхарамі ў перыяд акупацыі.

Такіх вёсак на Смаргоншчыне шаснаццаць. Напрыклад, у маі 1944 года фашысты спалілі ўсе 160 двароў вёскі Трылесіна, загінула 49 жыхароў. Ва Укропенцы таксама знішчаны былі ўсе 49 двароў, загінулі 3 жыхары. Усяго ў раёне было спалена 570 двароў, загінула 85 жыхароў. Памяць пра тыя страшныя падзеі беларусы беражліва захоўваюць і перадаюць дзецям – як сведчанне таго, што нішто на свеце не вартае адабранага чалавечага жыцця. Перад прысутнымі выступіў пракурор раёна Сяргей Гаўрылік. Ад імя маладога пакалення – юрысконсульт РУП “ЖКГ” Валерыя Тамашэвіч. Ксендз Міхаіл з парафіі Святога Міхала Арханёла і айцец  Павел, настаяцель Храма іконы Божай Маці “У жальбах і смутках суцяшэнне” памаліліся за загінуўшых. 

Па матэрыялах газеты Светлы шлях

Фота педагога-арганізатара Сальмановіч І.Л., з сайта газеты