Куратарскі час “Тут Радзімы маёй пачатак”

21.03. У вучэбнай групе ПП-123 прайшоў адкрыты куратарскі час “Тут Радзімы маёй пачатак”. Ён прайшоў у форме квэста і меў 6 станцый: «Мая малая радзіма», “Духоўная культура нашых продкаў”, “Мовазнаўцы”, “Вуліцы Смаргоні”, “Краязнаўчы каляндар “Смаргонь-2023”, “Падарожнічай па Смаргоншчыне і пазнавай”. Падчас мерапрыемства навучэнцам давялося ўспомніць знакамітых землякоў, юбілейныя даты, традыцыі нашых продкаў, помнікі архітэктуры Смаргоншчыны. Навучэнцы загаддзя былі падзелены на каманды  “Дзеці Багушэвіча” і  “Краязнаўцы”. У бібліятэцы каледжа капітанам каманд былі ўручаны маршрутныя лісты, пасля чаго каманды рушылі па маршрутах. Лепшай стала каманда “Краязнаўцы”.  Выкарыстанне краязнаўчага матэрыялу спрыяе  выхаванню патрыятызму, бо, як вядома,  сапраўдная любоў да Радзімы пачынаецца з любові да бацькоў, да месца, дзе нарадзіўся.

Фота аўтара