Міжнародны дзень роднай мовы

21 лютага Гродзенскі абласны дыктант, які традыцыйна праводзіцца ў Міжнародны дзень роднай мовы, ў чарговы раз сабраў аматараў роднай мовы. У бібліятэцы каледжа сабраліся навучэнцы і педагогі з жаданнем праверыць свае веды. “Музейная гара” – такую назву меў тэкст дыктанта, ён прысвечаны двум знакамітым музеям Гродна – Старому і Новаму замкам. У гэтым годзе выказаць любоў да роднай мовы і праверыць сваё веданне арфаграфіі вырашылі 22 чалавекі. Лепшымі сталі работы Кардоўскай Аліны, навучэнкі вучэбнай группы ПП-119, Алісевіч Марыі, навучэнкі вучэбнай группы ПП-123, педагогаў Цімафейчык Юліі Аляксандраўны і Валушкінай Алены Васільеўны.

Фота Івановай К.А., бібліятэкара