Мерапрыемства “Вандроўка па Смаргоншчыне”

У рамках шостага дня у вучэбнай групе ПП-123 прайшло мерапрыемства “Вандроўка па Смаргоншчыне”. Тэма сустрэчы абрана невыпадкова. Любоў да Радзімы, як вядома, пачынаецца з малога: з любові да сваёй сям’і, да свайго дому, да сваёй вескі. Падчас мерапрыемства навучэнцы мелі магчымасць праверыць свае веды па гісторыі Смаргоншчыны, паслухаць вершы знакамітых землякоў, успомнілі і паспрабавалі прадоўжыць легенду пра Вілію. Удзельнікі засталіся задаволены сустрэчай, яна была для іх цікавай і карыснай.

Фота Пукшта А., навучэнкі группы ПП-123