Пасяджэнне краязнаўчай гасцёўні «Чароўная скарбонка»

8 лістапада 2022 года адбылося чарговае пасяджэнне краязнаўчай гасцёўні «Чароўная скарбонка». Мерапрыемства прайшло пад дэвізам «Ушануем родную мову» і было прысвечана 140-гадоваму юбілею Якуба Коласа. У якасці госця была ветэран працы, настаўніца беларускай мовы і літаратуры Ніна Часлаўна Страшынская. Падчас размовы з навучэнцамі группы ЭК-120 яна расказала пра сваё прафесійнае жыццё, пра ўплыў творчасці Я,Коласа на яе пачуцці і светапогляд, звярнула ўвагу на каштоўнасць роднай мовы ў жыцці. Таксама Ніна Часлаўна прачытала некалькі сваіх вершаў. Цеплыня роднай мовы адчувалася на працягу сустрэчы і закранула сэрцы  юнакоў.

Фота Цімафейчык Ю.А., майстра в/н