Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова”

Напярэдадні Тыдня роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова” 16 верасня супрацоўнікі і навучэнцы прынялі ўдзел ў Рэспубліканскім дыктанце, прымеркаваным да Дня народнага адзінства, з удзелам Міністэрства адукацыі. Шмат аматараў роднай мовы сабралася, каб праверыць свае сілы.  19 верасня навучэнцы першага курса наведалі музей каледжа, дзе выкладчык гісторыі Міськевіч Н.Я. пазнаёміла іх з выставай, прысвечанай Ф.Багушэвічу, лёс якога звязаны са Смаргоншчынай. Падчас экскурсіі навучэнцы мелі магчымасць паслухаць вершы паэта і пачытаць іх самі.  У гэты ж дзень была праведзена прэзентацыя віншавальных паштовак “Пажаданні роднай мове”, у якой прынялі ўдзел усе жадаючыя. Лепшымі прызнаны паштоўкі з пажаданнямі навучэнак вучэбнай групы ШП-121 Чарауха Лізавета. і Ушывец Дзіяна.

Фота  Цімафейчык Ю.А., майстра вытворчага навучання