Віртуальная вандроўка "СМАРГОНСКІ КРАЙ! СВЯТОЙ ЗЯМЛІ КУТОК!"

"Плыві, квітней і велічна свяціся на хвалях часу, родная Смаргонь!" - Мар’ян Дукса.

Любіць, а тым больш паважаць, можна толькі тое, што добра ведаеш. Да малой радзімы гэта адносіцца нават больш, чым да іншых паняццяў. Малая радзіма – гэта не толькі родны горад, вуліца або невялічкі дворык, вёска, дзе прайшлі дзіцячыя гады. Гэта яшчэ і веданне гісторыі роднага краю, яго выдатных прадстаўнікоў. З гэтага ведання нараджаецца гонар – яшчэ адзін надзвычай важны кампанент любові да роднай зямлі. Смаргоншчына – унікальны куточак нашай краіны. Яго гістарычная і культурная спадчына – добрая глеба для выхавання грамадзян, патрыётаў.